У Гародні прадставілі міжнародны конкурс па савецкай гісторыі
Конкурс для беларускай моладзі мае назву «Па-за кадрам: ад гісторыі да гісторыі супольнасці» і ён быў прадстаўлены ў гарадзенскім цэнтры дадатковай адукацыі дарослых. Яго ладзіць ў Беларусі грамадская арганізацыя «Гісторыка» сумесна з нямецкім супольнасцю DVV International.
Пра адметнасці конкурсу распавядае Кастусь Антановіч з арганізацыі “Гісторыка”
— Гэты конкурс найперш для моладзі ад 16 да 25 гадоў, якія незалежна да таго вучацца яны ці працуюць, могуць паўдзельнічаць у такім праекце па вывучэнні ў першую чаргу сямейных фотаархіваў і могуць пераасэнсаваць савецкую рэчаіснасць, бо межы конкурсу абмежаваныя 1945-1991 годам. Гэта найноўшая гісторыя.
Адна з арганізатараў сустрэчы Марына Малініна, што прадстаўляла ў Гародні DVV International распавяла пра міжнародны аспект спаборніцтва:
— Праект распрацаваны у партнёрстве DVV International, фонда Кёрбера, які знаходзіцца ў Нямеччыне. У Гамбургу, і гістарычнай сеткай сеткай, якая аб’ядноўвае арганізацыі ў больш чым 20 краінах, якія падтрымліваюць і рэалізуюць конкурсы па гісторыі. Гэта не першы конкурс па гісторыі, але менавіта такі праект і ў такой супрацы ў Беларусі правозіцца ўпершыню.
Апроч Беларусі падобныя конкурсы на гістарычныя тэмы адбудуцца ў Грузіі, Малдове ды Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя