У Гародні прайшла акцыя ДАІ па ўшанаванні памяці ахвяр дарогі



ДАІ Гародні гэтым разам далучылася да сусветнага Дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў, які адзначаецца кожную трэцюю нядзелю лістапада. Пасля памінальнай службы супрацоўнікі ДАІ разам са святарамі праехалі па месцах пяці апошніх аварый, дзе разбіліся гарадзенцы.

IMG_7333

На кожным месцы стаяў знак, які распавядаў пра аварыю. Удзельнікі акцыі праехаліся ад БЛК да вул. Лідскай. Святары ставілі лампадкі, маліліся і асвячалі святой вадой само месца і дарогу навокал. Завіталі і на месца, дзе нядаўна разбіўся 22-гадовы юнак, які быў пад уздзеяннем “спайсу”.

[Not a valid template]

Арцём Васільеў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара