У Гародні прайшла дзіцячая краязнаўчая канферэнцыя



У Гародні прайшла V Абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя вучняў „Край Гарадзенскі”. У гімназіі №1 імя акадэміка Яўхіма Карскага сустрэлася больш за сотню навучэнцаў старэйшай школы вобласці, якія выступалі на 21 секцыі. Адмысловым госцем урачыстай часткі канферэнцыі быў Дарафей Фіёнік – руплівец беларускай і мясцовай падляшскай культуры ў Бельску-Падляшскім.

Разам з ім прыехалі фальклорныя гурты „Жэмэрва” і „Жэўжыкі”, якія паказалі пра варыяцыі краязнаўчай працы на Падляшшы.

Кажа Дарафей Фіёнік:

– Вопыт месца, зносін з іншымі людзьмі. Інфарматары – гэта тыя, што спяваюць песні для нас, гэта тыя, што перадаюць гісторыі, веды пра звычаі і абрады. Тут гэты вопыт цікавы перадусім для маладога пакалення, бо яны бачаць, што гэтыя песні, якія яны спяваюць, не бяруцца са спеўнікаў ці падручнікаў, і нават не з аўдыёвыданняў, якія нехта запісаў, – яны іх пачулі самі.

Пачэснае месца на канферэнцыі было за беларускай мовай. Рэфераты навучэнцаў былі па-беларуску, і дыпломы ўдзельнікі форуму краязнаўцаў атрымалі на беларускай мове.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота і відэа аўтара