У Гародні прайшла інтэлектуальная гульня ў гонар Бітвы пад Воршай



Пытанні на логіку і веданне музычных выканаўцаў ды гістарычных фактаў спалучаліся з ведамі пра беларускую літаратуру. Пераможцамі стала каманда пад назвай «Гарадзенцы», на чале якой былі такія вядомыя краязнаўцы як Ян Лялевіч і Васіль Герасімчык:

Гаворыць арганізатар гульні Алесь Мазанік:

— Ужо каля года я праводжу беларускамоўныя паб-квізы ў Менску і рэгіёнах. Адбылася першая спроба паб-квізу ў Гародні. Скажу шчыра, я хацеў безумоўна большага, але гэта такі вось ужо здаровы аптымізм, калі думалася, што знойдуцца ахвочыя ўвечары сустрэцца, пасядзець. Разам з гэтым я вельмі вітаў тых 25-30 чалавек, што далучыліся. Мне вельмі прыемна, што была менавіта ў гарадзенцаў перамога сёння, і тыя людзі, што хочуць развівацца інтэлектуальна, заўсёды будуць перамагаць.

Кожная каманда ўдзельнік інтэлектуальнай гульні атрымалі прызы і падарункі ад кампаніі Будзьма Беларусамі ды Imbryk.by.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня