У Гародні прайшла канферэнцыя настаўнікаў польскай мовы



Непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў на Беларусі правёў у Гародні рэгіянальную канферэнцыю настаўнікаў польскай мовы. Каля сарака педагогаў з усёй краіны на працягу двух дзён удасканальвалі методыку выкладання польскай мовы ў беларускіх школах.

Асаблівая ўвага настаўнікаў была скіравана на аспект двухмоўя, які існуе ў асяродку этнічных палякаў на Беларусі, зазначыла старшыня галоўнай рады Саюза палякаў Анжаліка Борыс:

– Гэта вельмі актуальная справа, асабліва на памежжы культур, дзе блізка пераплятаюцца мовы. Як працаваць у варунках, калі двухмоўе. Дзеці не размаўляюць на польскай мове, а хочуць вучыцца на польскай мове – у асноўным гэта дзеці расейскамоўныя. Як заахвоціць бацькоў, каб дзеці вывучалі польскую мову, як заахвоціць дзяцей, якіх методаў ужыць, каб навучанне польскай мове было цікавае – гэта тэматыка нашай паланійнай канферэнцыі.      

Дапамогу ў арганізацыі канферэнцыі паланійных настаўнікаў Беларусі аказала Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы і грамадскае аб’яднанне “Wspуlnota Polska”. Практычную частку канферэнцыі правялі выкладчыкі з Польшчы, якія адмыслова прыехалі на гэтае мерапрыемства.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня