У Гародні прайшлі „Гарадскія СхваКропкі”



У начной Гародні адбылася чарговая гульня праекта „Энкаўнтэр”. Больш за паўсотні гарадзенцаў бегалі па горадзе з ліхтарыкамі і вырашалі заданні за камп’ютарамі, каб перамагчы ў гэтай інтэлектуальнай гульні. Каб стаць пераможцам гульні хлопцы і дзяўчаты бегалі па гістарычнаму цэнтру горада, гандлёвых кропках ды закінутых будынках.

Распавядае адзін з аўтараў гульні Сяргей Мармыш:

– Большасць заданняў былі задуманыя з мэтай не проста знайсці правільны адказ у нейкім пашукавіку, а ўсё ж такі больш на логіку, падумаць, нешта вырашыць і прыехаць на нейкі пэўны аб’ект. Таму магчыма не зусім такія заданні спадабаліся людзям, якія проста ўжо прызвычаіліся ўсё шукаць у Google, але тым не менш плануем далей развіваць гэты фармат. Я спадзяюся трохі прывучыць людзей усё ж такі больш мысліць, а не проста шукаць інфармацыю ў інтэрнэце.

Пераможцам гульні стала адна з самых старых камандаў – каманда “Кажаны”. Аўтары гульні ўжо рыхтуюць для аматараў экстрэмальных гульняў новую забаву, якая пройдзе  праз некалькі тыдняў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня