У Гародні прайшоў фэст фаст-фуду
Вялікі фэст вулічнай ежы ўпершыню адбыўся ў Гародні на пляцоўцы стадыёна “Нёман”. Пляцоўка была застаўлена рознымі шапікамі, дзе можна было паспрабаваць розны фаст–фуд: ад бульбы фры да марозіва, ад шаурмы да кашаў з грыбамі.
Пра адметнасць фэсту кажа адзін з яго арганізатараў Ягор Рытвінскі:
– Пробны фестываль вырашылі зрабіць сёлета ў Гародні. Прывезлі сюды не вельмі вялікі фуд-корт. Большая частка, канешне, менскіх прыехала, але ёсць і гарадзенскія, якія, на наш погляд, былі самымі цікавымі пляцоўкамі. Нам удалося пераканаць іх, што фестываль вулічнай ежы ў Гародні можа быць добрай ідэяй. Фуд-корт вельмі разнастайны, у нас тут прадстаўлены асноўныя кухні свету.
Апроч ежы, на пляцоўцы таксама можна было паспрабаваць і піва, якое прывезла прыватная піваварня «Піўны банк». Распавядае яе дырэктар Сяргей Грак:
– Мы тут ўжо як партнёры, мы на ўсіх фестывалях разам з ежай. Для Гародні мы прывезлі розныя гатункі піва. Наша піваварня дзейнічае з 2007 года. У нас не такія вялікія аб’ёмы, 35-40 тон у месяц, у прынцыпе, мы можам рабіць.
Вялікай зацікаўленасцю сярод дзетак, якія прыйшлі на фэст, карысталіся лялькі, што прадставіла знакамітая беларуская фірма лялек “Палессе”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня