У Гародні прайшоў хросны ход у гонар Усіх Беларускіх Святых



У Гародні прайшоў праваслаўны хросны ход з нагоды дня Усіх Беларускіх Святых. Ад Каложскай царквы праз вуліцу Перамогі шматтысячная працэсія прайшла да храма Сабору Усіх Беларускіх Святых, што знаходзіцца ў мікрараёне Румлёва.

P1200801

Калона рухалася па праезджай частцы з малітвамі і званамі.

Напрыканцы хроснага ходу настаяцель царквы Сабору Усіх Беларускіх святых Анатоль Ненартовіч падзякаваў удзельнікам:

– Вельмі прыемна і ўдзячны бачыць усіх вернікаў нашага горада Гародні, нашых прыходаў, якія сёння ўзялі ўдзел у гэтым хросным ходзе. Сёння ўзносім сваю малітву да нашых святых беларускай зямлі, каб яны ў першую чаргу былі ахоўнікамі нашай зямлі, каб мы ў сваіх малітвах чэрпалі ад іх тую духоўнасць, якую яны пранеслі праз усё сваё жыццё.

Хросны ход ажыццяўляецца ўжо сямнаццаты раз. З нагоды дня памяці Усіх Беларускіх Святых адбываецца таксама святочная літургія з удзелам шматлікіх гарадзенскіх святароў, а таксама, паходная кухня для ўдзельнікаў хроснага ходу.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня