У Гародні прайшоў круглы стол, прысвечаны ахове здароўя



У Гародні адбыўся круглы стол, асноўнай тэмай якога стаў разгляд змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь „Аб ахове здароўя”. У сустрэчы прынялі ўдзел практыкуючыя лекары, а таксама лідары дэмакратычных партый і няўрадавых арганізацый.

Пра сустрэчу распавядае прадстаўнік БХД па Гарадзеншчыне Мікола Баўсюк:

– Разглядаліся розныя накірункі, у тым ліку такі як аборты, многа распавядалася пра гэта. Такія накірункі, як забеспячэнне медычных устаноў рознымі апаратамі і тэхнічнымі сродкамі, якіх у нас не хапае.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся змены ў закон „Аб ахове здароўя” ў Рэспубліцы Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя