Гарадзенцы правялі першы эка-пікнік
Падчас першага эка-пікніка, які адбыўся ў дворыку арт-галерэі “Крыга” ў Гародні, можна было паўдзельнічаць у розных майстар-класах, здаць макулатуру, памяняцца літаратурай.
Пра сустрэчу распавядае адна з арганізатарак – сябра ініцыятывы “Зялёны Гродна” Вольга Камягіна:
– Да нас прыйшлі розныя гарадзенскія хэнд-мэйкеры. Мы вяжам кітоў, бо нядаўна быў Міжнародны дзень кітоў. Мы робім народную ляльку, якая называецца “траўніца”. Мы робім з дзеткамі эка-майстэрні. Мы п’ем травяную гарбату. Такое мерапрыемства ў Гародні ў першы раз. Мы сабраліся і зрабілі, проста неяк так захацелі. Думаем, што нешта будзе, можа зробім фрымаркет.
На сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі некалькіх гарадзенскіх экалагічных ініцыятываў, а настрой падтрымлівалі вулічныя музыкі, якія гралі адмыслова для ўдзельнікаў эка-пікніка.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня