У Гародні прайшоў праваабарончы семінар
У Гародні прайшоў семінар, арганізаваны праваабарончым цэнтрам „Вясна”. На яго сабралося некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацыяў і грамадскіх актывістаў. Экспертамі і вядоўцамі семінару выступілі гарадзенскія праваабаронцы.
[Not a valid template]
Удзельнікі ўбачылі, наколькі шырокія колы грамадства адчуваюць парушэнні правоў у Беларусі.
Пра задачы семінару, кажа праваабаронца “Вясны” Уладзімір Хільмановіч.
– Семінар гэты задуманы з мэтай канцэнтравання на тых праблемах, якія зараз найбольш распаўсюджаныя на Гарадзеншчыне. Мы не гаворым пра ўсё Беларусь, Хаця сітуацыя вельмі падобная ва многіх рэгіёнах Беларусі. Але мы канцэнтруемся на парушэннях правоў чалавека на Гарадзеншчыне.
Дапоўніў Раман Юргель, прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту па Гародні.
Няшмат існуе унутраных ды вонкавых спосабаў перамяніць аўтарытарную сітуацыю на дэмакратычную.
Большасьць удзельнікаў, на асабістым вопыце перажыла розныя тыпы рэпрэсіяў: ад штрафаў і забаронаў – да іншых формаў ціску на асобу – адміністрацыйных арыштаў і ананімных запалохванняў.
Імперскі кантроль Расеі ў Беларусі з асаблівым цынізмам грэбуе правамі чалавека. Але надзея застаецца, падводзяць выснову ўдзельнікі семінару. Прысутныя паспрабавалі выпрацаваць алгарытм абароны грамадскіх актывістаў і абароны правоў чалавека ў рэгіёне ў няпростых варунках палітычнага пераследу.
Беларускае Радыё Рацыя