У Гародні прайшоў выніковы круглы стол для грамадскіх арганізацыяў
У Гародні прайшоў выніковы круглы стол для актывістаў грамадскіх арганізацыяў. Яго арганізавалі гарадзенскія праваабаронцы.
Галоўны вынік году, які падсумавалі ўдзельнікі – адсутнасць пазітыўных зменаў у галіне правоў чалавека ў Гародні.
[Not a valid template]
Кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель.
– Мы арганізавалі гэтае мерапрыемствы, каб самі грамадзяне больш ведалі свае правы, каб самі праваабаронцы больш ведалі змены ў Кодэксах, змены ў Законах аб грамадзянскіх арганізацыях, рэлігійных арганізацыях, каб ведалі, як абараніць сябе і як абараніць грамадзянаў, якія звярнуліся, бо правы іх парушаныя.
Падчас сустрэчы, ўдзельнікі змаглі напісаць паштоўкі з віншаваннямі палітычным вязням. Для адсылкі разам з паштоўкамі, былі падрыхтаваны святочныя календары і рэлігійныя абразкі, у знак духоўнай падтрымкі.
Беларускае Радыё Рацыя