У Гародні прайшоў выпускны “Мовы Нанова”



Падарункі ад вядоўцаў, імправізаваныя студэнцкія білеты, што атрымаў кожны з прысутных – такімі момантамі вызначаўся выпускны гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова”.

Арганізатары курсаў узгадалі самыя цікавыя моманты за апошняе паўгоддзе. Фатаздымкі вядомых гарадзенцаў і гасцей з розных куткоў Беларусі, узгадкі пра мерапрыемствы і тэмы заняткаў – гэта толькі маленькая частка сустрэчы, якая сабрала больш дзьвюх соцень гарадзенцаў.

[Not a valid template]

Кажа вядоўца гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова” Эмілія Комар:

 – Гэта непаўторна. Госць у нас вельмі круты, знакаміты. І атмасфера саміх заняткаў вельмі парадавала. Калі мы ўзнагароджвалі пераможцаў нашых курсаў па граматычнай частцы, яны былі такімі мілымі, такімі шчырымі. Я глядзела на іх і думала: “Як я вас усіх люблю!”. 

Госцем гарадзенскага выпускнога стаў беларускі спявак Лявон Вольскі.

Новы сезон курсаў пачнецца пасля летняга перапынку ўжо ў верасні.

Беларускае Радыё Рацыя