У Гародні праходзяць акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый (абнаўляецца)
У Гародні падчас бесперапыннай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў выбараў і гвалту над людзьмі міліцыі прайшла сустрэча з старшынём гарвыканкаму Мечыславам Гоем.
Абураныя людзі праз адкрыты мікрафон рабілі закіды пра гвалт, які чыніўся ў горадзе 9, 10 і 11 жніўня. На што старшыня гарвыканкаму рэагаваў у скрусе, што ён вернік і не яго кампетэнцыі, як цывільнага чыноўніка кантраляваць міліцыю. Іншы чыноўнік, кіраўнік абласной міліцыяй, патлумачыў пра супрацьпраўныя дзеянні, якія чыніліся ў Горадзе. Амаль кожная рэпліка чыноўнікаў заканчвалася нястрыманыя абурэннем прысутных на пляцы Леніна: «Ганьба», «Вэк», «У адстаўку!».
Кажа наш карэспандэнт:
На тэму, калі выпусцяць вязняў, Вадзім Сіняўскі, старшыня абласнога ўпраўлення нутраных спраў паведаміў, што іх выпускаюць з Ваўкавыскага ізалятара ўжо зараз і вязуць дахаты. Закіду гарадзенцаў пра адказнасць АМАПу за беспрычыннае катаванне і збіццё гарадзенцаў ён не даў уцямнага адказу, моў «ідзе праверка». заўважана была правакатарка, якую адціснулі ўдзельнікі схода. Вакол схода на вуліцах дзяжурылі толькі ДАІшнікі. Людзі актыўна рэагавалі на ўсе заклікі пра змену ўлады, пра новага прэзідэнта і пра неабходнасць адстаўкі Лукашэнкі.
На завяршэнні сустрэчы некаторыя ўдзельнікі ад імя пратэстоўцаў прапанавалі рабочы варыянт рэзалюцыі. Імаверна яна будзе перададзена ў гарвыканкам да старшыні гарвыканкаму. Ён абяцаў выступіць пасярэднікам паміж гарадзенцамі і людзьмі, якія займаліся фальсіфікацыяй выбараў. Па ацэначных падліках на сходзе прысутнічае каля 20 тысячаў чалавек. Да групы пратэстоўцаў дабавіліся прадпрыемствы Азот і Хімвалакно.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня