У Гародні працягваецца хваля ператрусаў



16-га ліпеня адбыліся ператрусы ў гарадзенскіх журналістаў, яны працягнуліся да поўдня.

Пра тое, што адбываецца ў горадзе, паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Цягам апошніх трох гадзін адбыліся ператрусы ў грамадскіх актывістаў, якія былі валанцёрамі, прыходзілі на суды, дзе разглядаліся крымінальныя справы па розных гарадзенцах, якія асуджаны па артыкуле 342. Цягам дзвюх апошніх гадзін ідзе ператрус у гарадзенскай валанцёркі Лізы Бялятка. Сілавікі прыйшлі да яе дахаты, кантакт з ёй перарваўся. Таксама невядомы лёс гарадзенскіх актывістаў, якія дапамагалі ў розных чатах на Дзевятоўцы і Альшанцы, да іх таксама прыйшлі з ператрусам. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня