У Гародні працягваецца разгляд справы Аляксандра Арановіча



Падчас даследавання рэчавых доказаў па крымінальнай справе Аляксандра Арановіча, на працягу дня судздзя не выявіла з відэаматэрыялаў ніякай датычнасці абвінавачанага да інцыдэнту з Сяргеем Ціханоўскім у Гародні 29 траўня 2020 года.

Фота: Рамана Юргеля

Але падчас прагляду былі бачныя твары двух кабетаў, з-за якіх пачаўся інцыдэнт, а са слоў Сяргея Ціханоўскага – правакацыя. За працэсам назіраў праваабаронца Раман Юргель з Беларускага Хельсінкскага камітэту:

– Пасля таго як міліцыянт апынуўся на зямлі, жанчыны-правакатаршы падыходзяць да яго, даюць вады, кажуць аслабіць папругу, выклікаць „хуткую”. Вось гэта трапіла на відэарэгістратар міліцыянтаў. Адметным з’яўляецца тое, што чамусьці міліцыянты не ўстанавілі персанальныя дадзеныя гэтых жанчын ні на этапе следства, ні ў судовым даследаванні.

Ужо амаль дзесяць месяцаў Аляксандр Арановіч знаходзіцца пад вартай. Без магчымасці ўбачыцца са сваякамі, знаёмымі, апрача як праз шыбу ў зале суда.

Так Аляксандра здолела ўбачыць ягоная маці (на фота стаіць справа).

Гаворыць Раман Юргель:

– Пішуць яму неабыякавыя людзі, родныя, беларусы з-за мяжы. Але маці пабачыла сына толькі на мінулым паседжанні. Хацела падысці, але канвойны не дазволіў, бо нельга падыходзіць да гэтай клеткі за шклом, у якой знаходзіўся Арановіч.

Суддзя Алена Пятрова з Ленінскага суда Гародні ў чацвер, 18 сакавіка, прадоўжыць даследаванне матэрыялаў з відэарэгістратараў, якія маюць прадставіць амапаўцы, што затрымалі Аляксандра ў той вечар.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня