У Гародні працягваецца суд над групай Аўтуховіча
У Гарадзенскай турме працягваецца суд над «тэрарыстычнай групоўкай» Мікалая Аўтуховіча.

Зараз выступаюць абвінавачваемыя. З кожным новым днём у судовым працэсе з´яўляюцца новыя „шакуючыя” факты, гаворыць Алена Гундар:
– Па гэтых артыкулах ім будуць даваць па поўных тэрмінах, не злітуюцца. Такую змову яны раскрылі, што страшэнна падумаць. Яны там ужо прыпляталі і нейкага амерыканскага грамадзяніна і ўкраінскія сілавыя структуры. Нейкі амерыканскі грамадзянін абяцаў ім дапамагчы ў набыцці ракеты для збіцця борту №1. Ні адзін пісьменнік не мог да такога дадумацца. Вось такі людзі, пенсіянеры і інваліды, і вось яны вялікія змоўшчыкі.
Суд над групай Аўтуховіча пачаўся 18 траўня. Фігурантаў справы абвінавачваюць па 10 крымінальных артыкулах. Галоўныя з іх – тэрарызм, замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ліквідацыя Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
