У Гародні працягваецца збор грошай на аўто медыкам АТО



У Гародні працягваецца збор грошай на аўто медыкам, што працуюць у зоне антытэрарыстычнай аперацыі на Усходзе Украіны.

Ініцыятарам па Беларусі кампаніі “Беларусь-АТО” з’яўляецца Андрэй Стрыжак. У Гародні збор сродкаў ажыццяўляе Дзяніс Івашын, удзельнік падзеяў на Майдане ў Кіеве:

– Вайна ва Украіне прыняла пазіцыйны характар не назіраецца такой актыўнасці, як гэта было падчас актыўных баявых дзеянняў узімку. Актыўна збіраем кошты ў тых людзей, якія дапамагалі нам раней, мы звяртаемся да іх, яны здзяйсняюць дапамогу.

Паводле Дзяніса Івашына у бліжэйшы час за грошы беларускіх валанцёраў набудуць трэці аўтамабіль для украінскіх медыкаў. Два іншых ужо добра сябе зарэкамендавалі і вывезлі шмат параненых і мірных жыхароў з зоны ваенных дзеянняў.

Беларускае Радыё Рацыя