У Гародні правялі акцыю ў дапамогу анкалагічна хворым дзеткам



Выступы музычных калектываў, фокуснікі і спевакі з гарадзенскай вучэльні мастацтваў, танцоры – гэта толькі частка таго, што адбылося ў „Моладзевым цэнтры Гародня”.

r87

Грамадскае аб’яднанне „Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” разам з гарадзенскім тэлебачаннем правялі акцыю „Чырвоны капялюшык” у падтрымку маленькіх дзетак хворых на анкалогію.

Пра акцыю распавядае кіраўнік „Гарадзенскага дзіцячага хоспіса” Вольга Шульга:

– Гэта накіравана на тое, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем анкалогіі, асабліва да дзіцячай анкалогіі. Яна ўзнікае ўсё часцей і часцей, у нас з’яўляюцца такія пацыенты. Ёсць у нас дзеці, якім месяц, ад нараджэння ў іх ёсць анкалогія. Канешне гэта вельмі складаная праблема, вельмі складана для лекараў, ну і таксама складана для бацькоў. Другім такім аспектам, чаму мы ладзім гэтае мерапрыемства – гэта тое, што дзяцей у хоспісе з’яўляецца ўсё больш і больш, ім неабходнае медычнае абсталяванне і медыкаменты, таму мы збіраем сродкі на гэтыя мэты.

Па словах арганізатараў на Гарадзеншчыне больш сотні хворых на анкалогію дзетак, якім патрэбна дапамога, таму падобныя акцыі будуць працягвацца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня