У Гародні прэзэнтавалі беларускамоўны Катэхізіс
У Гародні падчас сімпозіюма “Любоў – наша місія. Сям’я, якая жыве ў паўнаце, жывая” прэзэнтавалі беларускамоўны Катэхізіс, які пабачыў свет у выдавецтве «Pro Christo» і прысвечаны тэме сямейнага жыцця.
Катэхізіс быў падрыхтаваны архідыяцэзіяй Філадэльфіі і Папскай радай па справах сям’і напярэдадні Восьмай сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Філадэльфіі 22–27 верасня 2015 года.
“Яе дэвіз: «Любоў – нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце”, – адзначае сакратар рады па справах сям’і пры канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі айцец Пётр Фраштэнга і дадае, што прадстаўнікі Беларусі таксама рыхтуюцца сустрэцца з Папам Рымскім:
– Будзе афіцыйная дэлегацыя ад канферэнцыі біскупаў у Беларусі. У склад гэтай афіцыйнай дэлегацыі ўваходзіць біскуп, які адказвае за сем’і ў Беларусі, святары, якія адказваюць за сем’і ў Беларусі, а таксама сужэнства. На сённяшні дзень магу сказаць, што ўжо чатыры чалавекі будуць удзельнічаць у гэтай сустрэчы.
У падрыхтаваным Катэхізісе да асвятляецца каталіцкае веравучэнне адносна сямейных стасункаў у сучасным свеце і робіцца выснова пра тое, што любоў – гэта пакліканне, якое трэба пранесці праз усё жыццё.
Беларускае Радыё Рацыя