У Гародні прэзентавалі “Інфаграфер.бай”



Праект „Інфаграфер.бай”,  які дазваляе з дапамогай сучасных візуальных эфектаў палепшыць незалежныя СМІ, прадставілі ў Гародні. Прадстаўнікі праекта “Інфаграфер” ужо супрацоўнічалі з рознымі незалежнымі СМІ. Напрыклад, сайт Радыё “Свабода” замаўляў у іх інфаграфіку. Сярод цікавых матэрыялаў, прадстаўленых у Гародні, можна назваць наступныя: “Хто герой для Беларусі?”, “Які самы пладавіты па творах беларускі пісьменнік?” і іншыя.

i4Пра адметнасць праекта распавядае адзін з яго каардынатараў Кірыл Стаселька:

– Сёння, асабліва ў інтэрнэт-СМІ, назіраецца такая тэндэнцыя: людзі ўсё менш і менш схільныя чытаць вялікія тэксты. Нават маленькія ўжо менш чытаюць. Таму ім значна прасцей успрымаць такую карцінку, паглядзеўшы на якую, можна атрымаць усю інфармацыю. Да таго ж гэтая карцінка вельмі прывабная графічна. Таму гэта ў чытача выклікае пазітыўныя эмоцыі.

[Not a valid template]

Праект “Інфаграфер.бай” – гэта візуальны анлайн-часопіс, які існуе ў фармаце сайта і суполак у розных сацыяльных сетак. Па словах Кірыла Стаселкі, з пачатку красавіка праект пачынае ў сацыяльных сетках розныя конкурсы, пераможцы якіх атрымаюць цікавыя каштоўныя падарункі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня