У Гародні прэзентаваны даведнік “Зялёнага дазору”



Як змагацца з парушэннямі прыродаахоўнага заканадаўства: калі не вывозіцца смецце, спілоўваюцца дрэвы у двары, паркуюцца машыны ў зялёных зонах? Простыя алгарытмы, якія распрацавалі сябры аб’яднання “Зялёная Сетка”, дапамогуць кожнаму.

Кажа каардынатарка выдання Ірына Белая:

– Для таго, каб уплываць на заканадаўства, на практыку прымянення. Але без аргументаў гэта зрабіць немагчыма. А тое, што людзі ўжо робяць…. Я маю статыстыку. Некаторыя справы ўжо завершаны. У нас ёсць справа па зніжэнні бардзюраў, у тым ліку і для раварыстаў. У Менску зніжана вышыня, напрыклад, чатырох бардзюраў. З 15 траўня, з першай прэзентацыі, пачала дзейнічаць інспекцыя, то бок за месяц. У мяне ёсць выпадкі ліквідацыі незаконных падпалаў расліннасці. Незавершаныя справы – ліквідацыі несанкцыянаваных звалак.

Цяпер сябрамі “Зялёнай сеткі” падрыхтаваны яшчэ адзін даведнік, якія заснаваны на прыродаахоўным заканадаўстве краіны. Разам з гэтым, арганізацыя завяршае распрацоўку базы даных дзяржаўных органаў, інфармацыя пра якія будзе дасяжна на сайце „Зялёнай сеткі“.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.