У Гародні пройдзе дыскусія пра верасень 1939-га



У Гародні ў чацвер 1 кастрычніка адбудзецца дыскусія, прысвечаная „вызваленчаму паходу” Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Хэдлайнер сустрэчы – гарадзенскі журналіст, даследчык антысавецкага супраціву Анджэй Пачобут.

Пачатак сустрэчы а 18.30 у арт-галерэі „Крыга”

Тэмы дыскусіі наступныя:

–          Верасень 1939 года ў Гародні

–          гарадзенская хроніка Другой сусветнай вайны.

–          вайсковыя дзеянні ў Заходняй Беларусі

–          абарона Гародні 20-23 верасня і  ўсталяванне савецкай улады.

–          “Першыя саветы” ў сведчаннях удзельнікаў тых падзей.

Запрашаюць „Гарадзенская бібліятэка” разам з „Асамблеяй Няўрадавых Арганізацый”.

Беларускае Радыё Рацыя