У Гародні пройдзе навуковы круглы стол з цыклу „Міцкевіч і культуры”



Усходнеславянскія культуры ва ўспрыманні Адама Міцкевіча і польскіх рамантыкаў” – 31 мая ў Гародні распачынаецца Міжнародны навуковы круглы стол з такою назвай. Навуковае мерапрыемства ладзіцца ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце пры падтрымцы Універсітэта ў Беластоку, “Міжнароднага Інстытута Адама Міцкевіча” і бібліятэкі “Ксёнжніца Падляска”. Пра супрацу польскіх і беларускіх даследчыкаў кажа прэс-сакратарка “Ксёнжніцы” Юстына Саўчук:

Супраца з Гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы палягае на навуковым полі, бо мы арганізуем розныя навуковыя канферэнцыі, нашы прадстаўнікі ездзяць у Гародню, а навукоўцы і людзі, звязаныя з культурай Гародні, прыязджаюць сюды. Таму такі культурны абмен, безумоўна, адбываецца. І неўзабаве пройдзе ў Гародні канферэнцыя з цыклу “Міцкевіч і культуры”.

У канферэнцыі, якая пройдзе 31 мая і 1 чэрвеня ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце, возьмуць удзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы і Швейцарыі. Навуковы круглы стол завершыцца 1 чэрвеня экскурсіяй “Па мясцінах Міцкевіча”.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя