У Гародні пройдзе “Шалёнае чаяванне”



13 ліпеня ў Гародні паставяць “Шалёнае чаяванне” па матывах  кнігі Льюіса Кэрала «Аліса ў Краіне Цудаў”. Летняя кавярня „Канюшына” сумесна з творчымі людзьмі горада  ў падтрымку Цэнтра ПОРА прадставяць сцэну  з гэтага твора.

1467362076

Падчас мерапрыемства  жыхары горада не толькі ўбачаць і пагутараць з персанажамі кнігі – Капялюшнікам, Чырвонай Каралевай і іншымі, у якіх пераўвасобяцца артысты, але і змогуць на хвіліну апынуцца там, дзе знікае час.

Пра будучыю акцыю распавядае дырэктарка дабрачыннай установы Цэнтр ПОРА Ганна Ждановіч:

– Мэтай нашага “Шалёнага чаявання” з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем людзей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй. Чаму менавіта праз чаяванне? У творы ўздымаецца пытанне часу. Час – гэта адзін з тых найважнейшых фактараў, які ў анкалогіі мае асаблівае значэнне. Таму мы прапаноўваем гарадзенцам падумаць пра час, пра жыццё, на хвілінку спыніцца і паўдзельнічаць у дабрачынным мерапрыемстве.

Тэатральнае шоу у цэнтры Гародні для жыхароў горада будуць ствараць “Творчая лабараторыя 2 Е”,  Фрык-тэатр “Гексаген”, Тэатр агню «ERGO BIBAMUS », Міхаіл Rai.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня