У Гародні прыгадалі дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ
На Савецкай плошчы ў Гародні адбылася жалобная акцыя памяці дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ на Гарадзеншчыне. 24 белыя фігуры з імёнамі сімвалізавалі дзетак.
Каталіцкі і праваслаўны святары прачыталі малітву, а дзеці з гарадзенскіх школ запусцілі ў неба паветраныя балонікі. Падчас акцыі на вялікім экране транслявалася відэа.
Кажа кіраўнік аддзела агітацыі і прапаганды гарадзенскага ДАІ Яўген Дудко:
– Паверце, вельмі цяжка казаць, сціскае сэрца, напэўна кожны зразумее, як цяжка выхаваць дзіцяці і як цяжка яго страціць. Дзень памяці дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, праводзіцца на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці ў шосты раз, упершыню ён быў праведзены ў 2009 годзе ў горадзе Ліда. Ідэя правядзення такога жалобнага мерапрыемства ўзнікла пасля таго, калі п’яны кіроўца пазбавіў жыцця ўсю сям’ю, у тым ліку маці, бацьку, 9-месячнага Алёшу і 3-гадовую Ксюшу.
Падобная акцыя ладзіцца сёння ва ўсіх вялікіх гарадах Гарадзеншчыны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава