У Гародні прыпынілі заварку смеццяводаў



Больш тысячы смеццяводаў плануюць заварыць на працягу 2016 года ў Менску. Пра гэта паведаміў 26 лістапада першы намеснік старшыні Менскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў на пасяджэнні па пытаннях збору, сартавання цвёрдых камунальных адходаў і выманні з іх другасных матэрыяльных рэсурсаў.

У Гародні для вырашэння пытання смеццяводаў адбылася адмысловая нарада ў гарвыканкаме пасля сустрэчаў з жыхарамі горада і было прынята рашэнне не заварваць смеццяводы. Гарадзенцы ў тых дамах, дзе ўжо заварылі сваркай трубы для выкідкі смецця, пісалі скаргі пра тое, што смецце проста валяецца на вуліцы. Аднак заварка будзе адбывацца згодна з праграмай паэтапнага закрыцця смеццяводаў на 2015-2017 гады.

Што думаюць гарадзенцы пра заварку смеццяводаў?

Катэгарычна за заварванне смеццяводаў. Бо гэта такая антысанітарыя. Аж дыхаць няма чым.

– Ад таго, што заварылі смеццяводы, я бачу толькі мінусы. Калі раней мы выкідалі смецце праз смеццявод, то ўсё трапляла ў кантэйнер, які стаяў у спецыяльным памяшканні. Яно было закрыта, смецце адтуль вывозілася. І ніякага паху не было.

У іншых гарадах Беларусі гэтае пытанне вырашалася больш радыкальна: у Гомелі заварылі амаль 100% смеццяводаў, у Берасці заварана амаль 75% трубаў для выкідання смецця і каля пад’ездаў з’явіліся адмысловыя кантэйнеры.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота realt.onliner.by