У Гародні п’яны кіроўца падрэзаў аўтамабіль ДАІ
П’яны кіроўца падрэзаў аўтамабіль ДАІ ў Гародні, паведамілі ў Гарадзенскай ДАІ.
Інспектары ехалі па вуліцы Магістральнай, калі на пешаходным пераходзе з крайняй правай ў іх паласу стаў рэзка перастройвацца Renault, стварыўшы аварыйную сітуацыю. Кіроўцу патрульнай машыны ДАІ прыйшлося экстрана затармазіць. Пасля праезду развязкі з праспектам Касманаўтаў супрацоўнікі ўключылі светлагукавую сігналізацыю, але кіроўца легкавушкі праігнараваў яе і толькі паскорыўся.
Як ні дзіўна, але парушальніка на скрыжаванні з вуліцай Белуша спыніў светлафор, на якім загарэлася чырвонае святло.
Як адзначылі ў ДАІ, кіроўца Renault ледзь стаяў на нагах. Агляд выявіў амаль васьміразовае перавышэнне дапушчальнага ўтрымання алкаголю ў яго арганізме.