У Гародні распавядуць пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі



Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запрашаюць на прэзентацыю відэарэпартажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі.

У цыкле з 3 праграм распавядаецца пра Капенгагенскі ўніверсітэт – найстарэйшую вышэйшую навучальную ўстанову Дацкага Каралеўства, пра сучасны ўніверсітэт з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкую нацыянальную кінашколу, пра агенцтва  Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу ўніверсітэтаў, пра ўмовы жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў.

З беларускага боку праграму прадставяць:

Уладзімір Колас – першы прарэктар універсітэта імя Ніла Гілевіча, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

Павел Церашковіч – прарэктар па навучальнай працы  Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.

З дацкага боку ў прэзентацыі возьмуць удзел:

Карстэн Фледэліус – прафесар кафедры Кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.

Карл Эрык Фаверскаў  –  прафесар Дацкага тэхнічнага ўніверсітэта, журналіст.

Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу, 1 лістапада ў памяшканні  Цэнтра гарадскога жыцця па адрасе: Гародня, вул. Кірава, 3.

Пачатак а 18:00.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота biznes-prost.ru