У Гародні размаўлялі пра Свабоду слова з Цыганковым



Аглядальнік Радыё Свабоды Віталь Цыганкоў стаў госцем пляцоўкі HrodnaMediaRoom, што знаходзіцца ў Цэнтры гарадскога жыцця.

 

На сустрэчы журналіст распавёў, як ён разумее такое паняцце як „свабода слова”.

Кажа Віталь Цыганкоў:

– У чым праблема свабоды слова? Першая праблема філасофская. Я думаю, усім нам уласціва як людзям, недасканалым істотам, што мы свабоду слова ўспрымаем як тое, што трэба сказаць нам, такім разумным, прагрэсіўным, правільным, і даць сказаць іншым, якія на самой справе неразумныя, непрагрэсіўныя і гавораць толькі няправільныя рэчы, якія толькі пашкодзяць людзям.

Па словах Віталя Цыганкова ён ведае два разуменні паняцця “свабоды слова” еўрапейскае і амерыканскае.

– Чым адрозніваецца амерыканскае, ад еўрапейскага? Вось Еўропа зараз, асобліва апошнія гады, мне здаецца, навыперадкі бяжыць – хто больш чаго забароніць. Для ўсіх у забароне ёсць нейкія высокародныя матывы. Людзі хочуць забараніць тое, што няправільнае, і дазволіць тое, што, з іх пункту гледжаня, робіць свабоду слова вышэй, паднімае яе. Але ёсць амерыканскае паняцце, знакамітая першая папраўка да Канстытуцыі, якая прызнае, што чалавек мае права на свабоду выказвання, свабоду слова.

Размова ў  HrodnaMediaRoom тычылася і навінаў, і інфармацыйных войнаў розных СМІ і працы журналіста. Гэта сустрэча стала першай сустрэчай за знакамітымі журналістамі і грамадскімі дзеячамі пасля больш месячнага перапынку. Наступным госцем пляцоўкі ў пачатку траўня будзе знакаміты блогер Эдуард Пальчыс.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя