У Гародні размаўлялі пра вясновыя святы



Першы дзень вясны ў гарадзенскай “Цудоўні” прысвяцілі вясновым святам. Пра сувязь беларускіх святаў і сусветныя традыцыі, пра тое, з якімі культамі звязана іх адзначэнне, гарадзенцам распавядала Ганна Шарэнда, намесніца дырэктара экскурсійнай фірмы “Мерцана”.

Якія вясновыя святы стагоддзямі былі традыцыйнымі для беларусаў? Ганна распавяла слухачам нашага радыё:

– Традыцыйна да іх адносяць Масленіцу, хоць насамрэч гэта пераходнае свята ад зімы да вясны. Гэта і гуканне вясны. Наогул, у хрысціянаў гэта Саракі – 40 мучанікаў. Гэта Благавешчанне; Аляксей веснавы, або цёплы; Вербная нядзеля; Вялікдзень, які раней прыпадаў на дзень вясновага раўнадзенства. Вельмі старажытнае свята, прысвечанае жаночаму культу, якое называецца Бельтайн, альбо Вальпургіева ноч. Яго асобныя праявы ёсць у такія святах, як Юр’я, Сёмуха.

Сустрэча з гарадзенскай “Цудоўні” адбылася ў межах “Гістарычных аўторкаў”, што адбываюцца  ўжо цягам года. На гэтых сустрэчах выступалі Таццяна Касатая і Андрэй Вашкевіч, Віктар Саяпін і Андрэй Чарнякевіч, ды іншыя гарадзенскія гісторыкі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня