У Гародні развіталіся з Фёдарам Ігнатовічам
У Гародні сумная вестка. 1-га снежня памёр лаўрэат узнагароды імя Язэпа Ядкоўскага за 2014 год Фёдар Ігнатовіч. Кірунак яго краязнаўча-даследніцкай дзейнасці – гісторыя медыцыны на Гарадзеншчыне.
Публікаваўся ў гарадзенскіх гістарычных часопісах, шмат часу прысьвяціў стварэнню музею гісторыі медыцыны ў Гародні, які знаходзіцца ў Гарадзенскай медвучэльні. Расказвае калега па краязнаўству Алесь Госьцеў:
– Па стане здароўя ён не змог прыйсці на ўрачыстасць і папрасіў мяне, каб я атрымаў гэты медаль, а пасля перадаў яму. Але так здарылася, што ён лёг у шпіталь, і мы адклалі гэта на потым. На жаль, узнагароду ён ў руках так і не патрымаў. Ён толькі ведаў, што гэты медаль яму ўрачыста пры ўсіх перадалі.
На здымку: Алесь Госцеў з медалём, якім уганаравалі Фёдара Ігнатовіча.
Меў Фёдар Ігнатовіч 78 год. Пахаваны побач з жонкай, якой не стала ў 2008 годзе, на старых могілках на вуліцы Антонава.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара