У Гародні Саюз палякаў абраў новага старшыню
Новым старшынём гарадзенскай гарадской арганізацыі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі абраны Павал Кмецік.
Сябры самай вялікай суполкі нацыянальнай меншасці абсалютнай большасцю галасоў аддалі перавагу менавіта яму, а не Яніне Саловіч, якая да гэтага часу кіравала арганізацыяй. Павал Кмецік зазначыў, што падчас кіравання гарадзенскай структурай вялікую ўвагу будзе надаваць працы з моладдзю і прыцягненню яе ў шэрагі Саюза палякаў:
– Зараз востра стаіць пытанне паяднання пакаленняў. Трэба, каб старэйшае пакаленне пераказала свой вопыт, традыцыі, любоў да роднай зямлі, а малодшае – прыняла ўсё гэта, каб далей не было гэтага разрыву.
У склад гарадзенскай гарадской суполкі Саюза палякаў уваходзіць больш за тысячу чалавек. Гэта самая колькасная тэрытарыяльная арганізацыя не толькі польскай меншасці, але і ўсяго пазаўрадавага сектара грамадскіх арганізацый. Больш за дзесяць гадоў суполка, як і ўвесь Саюз палякаў, дзейнічае без дзяржаўнай рэгістрацыі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня