У Гародні шукаюць палітыка 90-х Міхася Патрэбу



Міхась Патрэба, адзін са стваральнікаў сацыял-дэмакратычнай арганізацыі ў Гародні, згубіўся, і яго шукае міліцыя.

У міліцэйскай зводцы, якая змешчана ва ўсіх гарадзенскіх СМІ, падаецца, што 75 гадовы мужчына сышоў у лес са свайго лецішча каля вёскі Каробчыцы 14 чэрвеня і пакуль яго месцазнаходжанне невядома.

Міхась Патрэба вядомы ў Гародні выкладчык замежнай мовы, выкладаў у гарадзенскім купалаўскім універсітэце, і доўгі час працаў над вялікім нямецка-беларускім слоўнікам.

Па словах яго калегаў па партыі, Міхась Патрэба апошнія 5-7 год мае праблемы са здароўем і мае дыменцыю.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня