У Гародні сілавікі жорстка затрымалі актывістаў АГП (абноўлена)
Сяброў гарадзенскай арганізацыі АГП Саляніка і Лаўрэнцьева затрымалі сёння “людзі ў цывільным”.
Актывісты планавалі правесці ўласную акцыю, прымеркаваную да 3 ліпеня – афіцыйнага Дня Незалежнасці Беларусі.
Паводле сведкі, прычыну затрымання ім не назвалі, проста «схапілі, вельмі жорстка заламалі рукі і пацягнулі ў машыну». У выніку іх даставілі ў міліцыю, але Саляніка з Кастрычніцкага РАУС павезлі на «хуткай» у шпіталь, у яго хворае сэрца. Паводле праваабаронцы Віктара Сазонава, абодвух будуць судзіць заўтра.
– Мікалай Салянік – у шпіталі, а Лаўрэнцьева да заўтра, я думаю, не выпусцяць. Ён апрануты ў турэмную робу, і хутчэй за ўсё ў гэты дзень, які з’яўляецца афіцыйна святочным днём, яго ў такой вопратцы наўрад ці захочуць выпускаць на гэтыя мерапрыемствы, што тут праводзяцца. Спадзяванняў, што яго адпусцяць, безумоўна, няма. На яго складуць пратаколы і пакінуць да суда.
Раніцай сябры АГП Мікалай Салянік і Аляксандар Лаўрэнцьеў накіроўваліся ў цэнтр горада, каб па-свойму адзначыць 3 ліпеня.
Як стала вядома нашаму радыё, у Гародні затрымалі кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка і актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева. Яны мелі сёння правесці акцыю–перформанс у абарону правоў чалавека.
З падрабязнасцямі – наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі:
– Затрыманых сёння невядомымі людзьмі сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева знайшлі. Яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім раённым аддзяленні ўнутраных спраў. Пасля таго, як іх сюды прывезлі, застаўся адзін Аляксандр Лаўрэнцьеў. У Мікалая Саляніка адбыўся гіпертанічны крызіс. Паколькі ён з’яўляецца інвалідам другой групы па хваробе сэрца, то яго накіравалі ў трэцюю бальніцу ў Гародні. Пакуль абвінавачванне ім не прад’яўлены. Вядома, што сярод актывістаў, што прысутнічалі пры жорсткім затрыманні невядомымі людзьмі, быў Яўген Дудкін, які падаў заяву ў міліцыю па факце выкрадання. Таксама ў заяўцы ўказаны шэраг сведкаў, якія прысутнічалі пры гэтым жорсткім затрыманні.
– Толькі што на вуліцы Волкава, 8 двух актывістаў АГП Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі невядомыя людзі атлетычнага целаскладу. Калі журналісты і іншыя людзі выйшлі, каб падтрымаць заблакаваных актывістаў, запытацца, хто гэтыя людзі, ці яны міліцыянты – тыя нічога не адказалі. На трох бусіках вельмі жорсткім спосабам гэтых двух актывістаў закінулі ў бусік і павезлі ў невядомым кірунку. Зараз тут знаходзіцца некалькі грамадскіх актывістаў з БХД, АГП, БНФ. Ніхто з іх не ведае, куды павезлі Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева, якія планавалі сёння акцыю ў цэнтры горада з плакатам «Беларусь – краіна для жыцця». Яны былі апранутыя ў арыштанскія робы. Такім чынам яны хацелі прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі.
Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў у турэмных робах урэшце выйшлі на вуліцу. На актывістаў тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус і вывезлі ў невядомым кірунку.
Журналіста Руслана Кулевіча адзін з нападнікаў ударыў кулаком у твар.
Пры тым прысутнічала многа міліцыі і ДАІ ў форме – гэтыя супрацоўнікі ораганў стаялі моўчкі і ніяк не раэгавалі.
Дзе зараз знаходзяцця Салянік і Лаўрэнцьеў пакуль невядома.
[Not a valid template]
Раніцай 3-га ліпеня міліцыя спрабавала затрымаць кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка і актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева.
У нас атрымалася звязацца з Аляксандрам Лаўрэнцьевым:
– Нас спрабавалі затрымаць, але мы збеглі і цяпер нас пільнуюць пад іншай кватэрай ужо. Мы хацелі правесці ў Гародні акцыю – адсвяткаваць Дзень незалежнасці. Я б сказаў, што гэта ўвогуле больш сацыяльная акцыя пра ўзровень жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Больш такая максарадная акцыя з намёкамі на „добрае жыццё” ў нашай краіне. Стаяць пад падездам не выпускаюць нікуды. Вы не паверыце, цяпер маскіруемся.
Гарадзенскія актывісты АГП хацелі правесці акцыю-перформанс падчас святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці ў Гародні, каб нагадаць пра цяжкія сацыяльныя ўмовах у краіне ды парушэнні правоў чалавека. Пра планаваную акцыю даведаліся праваахоўнікі.
Актывісты заблакаваныя ў кватэры, за імі сочыць міліцыя.
Беларускае Радыё Рацыя