У Гародні стартаваў Фэст дакументальнага кіно па правах чалавека
Міжнародны фэст дакументальнага кіно па правах чалавека стартаваў у Гародні. На працягу чатырох вечароў у „Цэнтры гарадскога жыцця” гарадзенцы ўбачаць фільмы з праблемнымі і дыскусійнымі сюжэтамі, якія будуць абмяркоўвацца па завяршэнні прагляду.
Пра мерапрыемства расказвае Вольга Корсун – каардынатарка фэсту ў Гародні:
– Паглядзець, якая вось гэтая мяжа, калі мы дазваляем сабе нешта, калі мы сутыкаемся са свабодай іншых людзей. Калі мы сустракаемся з нейкімі перашкодамі на тым, каб рэалізаваць сваё права, свае свабоды. Гэтымі фільмамі мы паказваем самыя розныя аспекты. У нас у Гародні вельмі моцная праграма ў гэтым годзе.
Першы фільм, які прайшоў 28-га лістапада, называўся „Сустрэча выпускнікоў”, дзе ўздымалася такая вядомая многім школьнікам праблема, як цкаванне аднакласнікаў. 29-га лістапада, а 18-30, адбудзецца паказ фільму „Працэс. Расейская Федэрацыя супраць Алега Сянцова” з абмеркаваннем пасля прагляду. Агулам фэст будзе доўжыцца да 1-га снежня.
Уваход вольны.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня