У Гародні створаны бясплатныя курсы польскай мовы
Валанцёрка грамадскага аб’яднання “Трэці сектар”, магістр філалогіі Вольга Галецкая заарганізавала ў Гародні бясплатныя курсы польскай мовы. Праграма выпускніцы Люблінскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў накіравана на маладых людзей, якія толькі пачынаюць вывучаць таямніцы польскай філалогіі. Група складаецца з 16 чалавек, а курс навучання ахопіць асноўныя граматычныя правілы, моўную практыку і разуменне тэксту, што на думку Вольгі Галецкай у прыпамежнай Гародні заўсёды запатрабавана.
– Ёсць людзі, якім цікава вучыцца польскай мове, але не могуць за гэта плаціць. І яшчэ мяне прасілі, каб я зрабіла такія курсы, каб на іх было цікава. Гародня блізкая да нас – 20 кіламетраў да Польшчы.
Вольга Галецкая знаходзіцца ў Гародні ў якасці валанцёра ў межах праграмы Еўрапейскага саюза. У яе планах таксама арганізацыя інтэнсіўных курсаў польскай мовы летам бягучага года.
Беларускае Радыё Рацыя