У Гародні суд разгледзіць крымінальную справу па незаконнай міграцыі



У Гародні суд разгледзіць маштабную крымінальную справу па факце арганізацыі незаконнай міграцыі звыш шасці дзясяткаў в’етнамцаў. Упраўленне Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці ўжо завяршыла расследаванне і перадало справу ў суд.

Абвінавачанне выстаўленае 11 грамадзянам. У абвінавачаных забралі дарагія аўтамабілі, накладзены арышт на грашовыя сродкі і арг-тэхніку.

Як паведамляе Інтэрфакс, следства, якое працавала ў кантакце з калегамі з Польшчы, Літвы і Расеі, сабрала неабвержныя доказы, якія выкрывалі фігурантаў справы ў злачыннай дзейнасці.

Прыгадаем, у жніўні мінулага году беларускія праваахоўнікі спынілі дзейнасць міжнароднай арганізаванай злачыннай групы. Яе ўдзельнікі нелегальна пера-праўлялі в’етнамцаў з Расеі ў краіны Еўразвязу.