Сведкі не падтрымалі версію абвінавачання



Апытанне сведкаў прайшло ў Ленінскім судзе Гародні па крымінальнай справе пяці ўдзельнікаў мірных пратэстаў: браты Седзянеўскія, сёстры Сцяпанцава і Захаркевіч, а таксама Якубоўскі. Сведкамі былі транспартнікі з аўтобуснага парку і тралейбуснага ўпраўлення. Іх паказанні выявілі супярэчнасці з лініяй абвінавачання гараденцаў з боку пракурора.

За працэсам назірае праваабаронца Раман Юргель з Беларускага Хельсінкскага камітэту.

– Гэта супярэчыць абвінавачванням, так як гэтыя людзі не заміналі руху транспарту, не перагараджалі рух і не прынеслі шкоды аўтобуснаму парку, тралейбуснаму ўпраўленню і гэтым кіроўцам. Скаргаў пасажыраў не было, прэтэнзій таксама не было ніякіх. То бок шкоды ніякай у той дзень яны не нанеслі. Адзін з пунктаў абвінавачвання дзяржаўнага абвінаваўцы хістаецца.

Пяцёх гарадзенцаў абвінавачваюць паводле крымінальнага кодэксу частка першая арт.342, і арт.364. Працяг працэсу прызначаны на 8 лютага а 15-30. У гэты дзень пройдзе апытанне пацярпелых.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя