У Гародні сустракалі вясну



«Насустрач вясне» — свята, арганізаванае гарадзенскімі ўладамі прайшло ў лесапарку «Пышкі», што ў Гародні.

Некалькі дзясяткаў тысячаў гарадзенцаў мелі магчымасць паўдзельнічаць у грандыёзным шоў. Канцэрты,  спартовыя спаборніцтвы і забавы, выязны гандаль, — усё гэта прыцягнула гарадзенцаў. Адна з наведвальніц мерапрыемства, кажа, што прыйшла, бо радасці мала ў гэтыя дні:

— Мала, вельмі мала, бо ў нас сумнае жыццё, шэрыя будні і хочацца свята. Штогод яно ў нас праходзіць таму і чакалі яго напрыканцы лютага. Па-першае, дзецям ёсць чым заняцца ды і дарослым цікавала паглядзець. Адно што надта вялікі натоўп і цеснавата.

У свяце традыцыйна ўдзельнічаюць пляцоўкі ад навучальных устаноў Гародні. Значны ўклад зрабілі прадпрыемствы. Гэтак ад лясной гаспадаркі быў арганізаваны конкурс лесарубаў. Агулам мерапрыемства «Насустрач вясне» мела адценне беларускага свята „Масленіца”, але паколькі няма снегу, дык больш падобна на гуканне вясны.  Што да мовы мерапрыемства, амаль усё праводзілася па-расейску. Толькі каля пяці адсоткаў усяго афармлення стэндаў і песень выканаўцаў было па-беларуску.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня