У Гародні сустрэліся аматары роварных падарожжаў
Некалькі дзясяткаў гарадзенскіх аматараў роварнага турызму сустрэліся з падарожнікам Аляксеем Ландрэсам, які на ровары аб’ехаў больш за дзесяць краін. Сустрэча прайшла ў форме дыялогу, дзе прысутныя даведаліся пра спецыфіку роварнага турызму.
У 2015 годзе падарожжы Аляксея будуць праходзіць па краінах Азіі. У красавіку ён паедзе на ровары ў вялікае падарожжа на паўтары гады.
З чаго пачынаць роварныя падарожжы Аляксей Ландрэс распавёў нашаму радыё:
– Пачынаць вандроўкі варта з невялікіх адна-двухдзённых вандровак па Рэспубліцы Беларусь, а выязджаць у выходны дзень. З чаго пачынаць роварную вандроўку? Сядаем на цягнік, адпраўляемся, напрыклад, у Белавежскую пушчу ці ёсць яшчэ роварны маршрут „Валожынскі гасцінец”. З начоўкай адна-двухдзённая вандроўка, так вось мы атрымліваем досвед, збіраем аснаду, якая неабходная. Пару разоў з’ездзіць і зразумееце, што ў вас лішняе і чаго вам нехапае насамрэч. Пасля гэтага можна ўжо адпраўляцца ў дзесяцідзённую вандроўку, тыдзень-два па Украіне, Польшчы, Літве.
Сустрэча ў Гародні была арганізавана грамадскім аб’яднаннем „Вела Гародня” пры падтрымцы таварыства „Зялёная сетка”. Апроч выступу Аляксея на сустрэчы была прэзентавана міні-выстава паштовых марак прысвечаных роварам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня