У Гародні ў гонар Усіх беларускіх святых прайшоў хросны ход
25 чэрвеня ў праваслаўі адзначаецца Дзень беларускіх святых. Свята ў гонар Сабора беларускіх святых выпадае ў праваслаўі на трэцюю нядзелю ад Тройцы.
У Гародні ў гонар Усіх беларускіх святых прайшоў хросны ход ад Каложскай царквы. Да працэсіі далучыліся прыходы з розных частак горада.
– Мяне заўсёды ўзрушвае тое, што я раблю, як я лічу, вялікую справу. Усе мы ходзім пад Богам і мы ідзем у імя Ісуса Хрыста, і я лічу, што гэта важна для мяне, таму што гэта заўсёды мне дапаможа, калі Бог будзе ў маім сэрцы.
Наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі пацікавіўся ў вернікаў, якія ўдзельнчаюць у хросным ходзе: якіх беларускіх сьвятых яны ведаюць?
– Еўфрасіння Полацкая. Дзіцятка Гаўрыіл – самы галоўны ў нашай цэркаўцы, да якой мы ідзем сёння. Больш відаць зараз не назаву. У галаве яны ўсе нібыта ёсць.
– Магу назваць Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую – вось гэтыя святыя бліжэйшыя да мяне.
У храме ўсіх беларускіх святых, які знаходзіцца каля лесапарку „Румлёва”, прайшла заключная частка сьвята: урачыстая літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Арцемій.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара