У Гародні ў смеццевым кантэйнеры знайшлі труп немаўляці
У Гародні ў кантэйнеры для смецця ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Гая знойдзены труп нованароджанага дзіцяці. Пра гэта паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
„Прызначаныя адпаведныя экспертныя даследаванні, па выніках якіх можна будзе меркаваць пра прычыну смерці дзіцяці„, — гаворыцца ў паведамленні.
Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. БелаПАН
