У Гародні ўгоншчыкі ЗІЛа разбуралі ўсё на сваім шляху
Два ўгоншчыкі здзейснілі перапалох у Гародні.
Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, 10 снежня ў Гародні на ніжнім Фолюшы па мікрараёне, падмінаючы ўсё, што траплялася пад колы, ездзіў ЗІЛ.
Як аказалася, два маладыя чалавекі ўгналі грузавік ад будынка аднаго з ЖЭСаў. Першай „ахвярай” стала іншамарка, другой — бетонная агароджа. Машына ехала зігзагамі, выскокваючы то на пешаходную дарожку, то на праезную частку. Па дарозе былі пашкоджаныя яшчэ два легкавыя аўтамабілі, а потым ганак аддзялення „Беларусбанка”.
Уцякаючы ад супрацоўнікаў міліцыі, адзін з угоншчыкаў праваліўся ў гараж і быў затрыманы. Другі адшукваецца.
Ужо вядома, што гэтымі ж людзьмі за некалькі хвілін да ўгону грузавіка з магазіна былі ўкрадзена бутэлька гарэлкі і буханка.
(Фота: УУС Гарадзенскага аблвыканкама)
