У Гародні ўпершыню прайшлі “Дзіцячыя экалагічныя майстэрні”
Некалькі дзясяткаў малых гарадзенцаў прыняло ўдзел у акцыі, якая насіла назву “Дзіцячыя экалагічныя майстэрні”. Дзеткі ад 3 да 10 гадоў даведаліся пра тое, што такое „Гадзіна Зямлі”, навошта яна патрэбная, што такое клімат і як ён змяняецца.
На нагляднай ледзяной мадэлі малыя ўбачылі, як растаюць ледавікі, даведаліся, якую небяспеку змяненне клімату нясе для жывых істот, і як можна гэтаму дапамагчы.
Устаўкі з экалагічных мультфільмаў і вясёлыя гульні не далі дзецям засумаваць і дапамаглі у жывой і актыўнай форме засвоіць інфармацыю. Апроч гэага дзекі самі навучыліся майстраваць знічкі з натуральнага воску.
Пра акцыю распавядае Лізавета, прадстаўнік “Зялёнай Сеткі”:
– Акцыя накіраваная на тое, каб дзеткі ведалі, навошта 28 сакавіка людзі будуць выключаць святло, збірацца пры свечках дома ці ў кавярнях. Будуць святкаваць гэты дзень і размаўляць пра клімат, пра змену навакольнага асяроддзя. І каб пра гэта яны расказалі сваім бацькам.
Падобныя сусрэчы адбудуцца апроч Гародні і Менска яшчэ у некалькі гарадах Беларусі, і арганізаары спадзяюцца, што яны паўплываюць на тое, шо веды пра “Гадзіну зямлі” пашырацца.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня