У Гародні ўшанавалі памяць дэпартаваных у Сібір
10 лютага споўнілася 77-мая гадавіна першай масавай дэпартацыі палякаў з Заходняй Беларусі ў Сібір.
З гэтай нагоды чальцы Саюза палякаў на Беларусі сабраліся разам, каб запаліць знічы і памаліцца за душы загінулых у тыя часы.
Кажа старшыня Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс:
– 10-га лютага 1940 года адбыўся першы вываз з Заходняй Беларусі ў Сібір не толькі палякаў, але і беларусаў ды ўкраінцаў. Усіх вывезеных было каля 140 тысяч, было чатыры этапы вывазаў. Вывозілі ў вельмі цяжкіх умовах: у мароз, холад, голад. Многія памерлі па дарозе, гэта была праграма НКУС – пазбавіцца палякаў і тых, хто аказваў супраціў.
З нагоды сумнай гадавіны ў памяшканні СПБ выступілі жывыя сведкі сталінскіх дэпартацый.
[Not a valid template]Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня