У Гародні ўшанавалі памяць польскіх жаўнераў



Памяць польскіх жаўнераў 1920 года ўшанавалі 15-га жніўня ў Гародні. Прадстаўнікі Саюзу палякаў на Беларусі разам з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні ўзгадалі тых, хто загінуў у час змаганння за незалежнасць сваёй Айчыны. На Гарнізонных і  Пабернардзінскіх могілках традыцыйна ўсклалі вянкі і запалілі знічы. Расказвае старшыня Таварыства жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі Вераніка Себасцьяновіч:

-Штогод наведваем магілы польскіх жаўнераў. Яны паклалі жыцці за Айчыну. Для мяне гэта найвялікшае свята, і я са смуткам успамінаю свае маладыя гады, канспірацыю.  Для мяне гэты дзень – святы.

Урачыстасці з нагоды Свята польскага войска пройдуць па ўсёй Гарадзеншчыне. На могілках, дзе пахаваныя польскія жаўнеры, чальцы Саюзу палякаў, святары, ветэраны і дыпламаты ўскладуць вянкі і запаляць знічы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелаПАН