У Гародні ўшанавалі памяць польскіх жаўнераў



Прадстаўнікі польскіх арганізацый ушанавалі на гарадзенскіх могілках памяць палеглых у 1920-м годзе польскіх жаўнераў.

Кажа гарадзенскі краязнаўца Вітольд Іваноўскі:

– Дзень Войска Польскага – Дзень перамогі. 15 жніўня пачалася Варшаўская бітва, бальшавікі былі адкінутыя ад Варшавы. Гэта быў яшчэ не канец польска-бальшавіцкай вайны. Другая фаза Варшаўская бітвы працякала на берагах Нёмана, якая называецца Нёманскай бітвай. 

Кажа гісторык Юзеф Пажэцкі:

– Без іх узброенага змагання высілку, праліцця крыві сёння Польшча не існавала б на мапе Еўропе. Таму так важна, каб нашае пакаленне і дзеці памяталі пра гэта і ўшаноўвалі іх памяць. 99 гадоў таму пад Варшавай, а пасля на тэрыторыі Гарадзеншчыны адбылася апошняя кульмінацыйная бітва ў польска-бальшавіцкай вайне – Нёманская бітва. Баі вяліся за Гародню, Ваўкавыск, Слонім, Бераставіцу, Геніюшы.

Пасля ўшанавання на могілках у Бернардынскім касцёле адбылася імша, якая стала заключным мерапрыемствам Дня Войска Польскага ў Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня