У Гародні ўшануюць памяць Міхася Ткачова



75 гадоў споўнілася б Міхасю Ткачову, гісторыку, энцыклапедысту, першаму кіраўніку гістарычна-культурнага клубу „Паходня” ў Гародні.

Сёння ў Гародні а 14-й  гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак да мемарыяльнай шыльды на праспекце Будаўнікоў, доме, дзе жыў славуты гісторык. Увечары ў галерэі „Крыга” пройдзе сустрэча тых, хто ведаў Міхася Ткачова, не толькі як гісторыка, але і як актыўнага грамадскага дзеяча.

Пра імпрэзу кажа публіцыст Уладзімер Хільмановіч:

– У галерэі “Крыга” а 18:30 адбудзецца вечарына прысвечаная памяці Міхася Ткачова. На жаль ён адышоў вельмі рана, фактычна ва ўзросце 50 гадоў. Міхась Ткачоў чалавек звязаны з Мсціславам, з Гародняй вельмі цесна, з некаторымі іншымі гарадамі. Чалавек, які перакапаў усю Беларусь і адкрыў яе для многіх з нас.

На сустрэчу а 18:30 запрошаны многія ветэраны клубу „Паходня”, каб згадаць пра Міхася Ткачова. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня