У Гародні ўзгадаюць паўстанне ў Варшаўскім гета
18 красавіка ў вялікім памяшканні пры консульстве Рэспублікі Польшчы ў Гародні адбудзецца сустрэча, прысвечаная 75 годдзю пачатка паўстання ў Варшаўскім гета. Гарадзенцаў чакаюць паказы дакументальнага кіно пра паўстанне 1943 года, выступы паэтаў і музыкаў. Пра будучае мерапрыемства распавядае прадстаўнік Асацыяцыі юдэа-хрысціянскага дыялогу Shomer — International у Беларусі Яўген Калодзін:
— Наша мэтай, як адных з арганізатараў, успомніць імёны несправядліва забітых. Будзе гучаць імя Марка Эдэльмана, які нарадзіўся ў Гомелі, будзе гучаць імя Цывіі Любэткін, якая нарадзілася ў Быцені, што ў дваццаці кіламетрах ад Слоніма, Паўла Фрэнкеля і іншых супраціўленцаў, якія падымалі дух габрэйскага народа, каб годна памерці. Мы лічым, што гэта прыклад перамогі чалавечага духу над злом ва ўсіх яго праявах.
Арганізатарамі сустрэчы ў Гародні з’яўляецца Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, Асацыяцыі юдэа-хрысціянскага дыялогу Shomer — International, а таксама гарадзенская гімназія №1 імя Карскага, дзеці з якой будуць чытаць вершы – успаміны.
Беларускае Радыё Рацыя